Вольга Гаварцова паспяхова стартавала на тэнісным турніры ў Палерма
З перамогі пачала сваё выступленне на тэнісным турніры ў Палерма з прызавым фондам 220 тысяч долараў беларуска Вольга Гаварцова. У першым крузе яна выйграла ў Марыі Алены Камерын з Італіі з лікам 6:3, 6:3.
Нагадаем, Гаварцова займае ў сусветным тэнісным рэйтынгу 69-е месца.
Нагадаем, Гаварцова займае ў сусветным тэнісным рэйтынгу 69-е месца.