Вольга Гаварцова выйграла, а Максім Мірны зноў прайграў

Беларуска Вольга Гаварцова ў 1/16 фінала тэніснага турніра Сусветнай тэніснай асацыяцыі ў Мэмфісе (ЗША) перамагла амерыканку Машону Вашынгтон з лікам 6:4, 6:2.  А вось беларус Максім Мірны ў пары з брытанцам Джэймі Мюрэем не здолеў прайсці нават першы круг. Яны прайгралі ва ўпартай барацьбе шведам Томасу Юхансану і Роберту Ліндстэдту – 6:1, 4:6, 7:10.

Нагадаем у адзіночным разрадзе Мірны таксама завяршыў сваё выступленне ў Мэмфісе. Ён прайграў амерыканцу Сэму Варбургу – 4:6, 7:5, 2:6.