Вольга Гаварцова выйграла парны тэнісны турнір у Мэмфісе
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова і яе партнёрка па дуэце расіянка Ала Кудраўцава выйгралі турнір у амерыканскім Мэмфісе з прызавым фондам 220 тысяч долараў.
У фінальным матчы беларуска-расійскі дуэт выйграў у чэшскай пары (Андрэа Главачкова і Лючыя Градзецка) — 6:3, 4:6, 10:8, паведамляе БелаПАН.