Вольга Гаварцова выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Крамля
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (67-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал міжнароднага турніру "Кубак Крамля", які праходзіць у Маскве.
21 кастрычніка ў другім крузе яна выйграла ў 34-й ракеткі свету Марыі-Хасэ Марцінес Санчэс з Іспаніі — 6:1, 6:4. Цяпер нашая суайчынніца сустрэнецца з пераможцам пары Вера Душэвіна (Расія, 51) — Агнеш Саваі (Венгрыя, 46). На старце турніру Гаварцова перамагла расіянку Ксенію Пярвак (122) — 6:3, 4:6, 6:0, адзначае БелаПАН.
У чвэрцьфінале парнага разраду Таццяна Пучак (57) і ўкраінка Марыя Карытцава (61) саступілі "пасеяным" пад чацвёртым нумарам Акгуль Аманмурадавай (Узбекістан, 38) і Моніцы Нікулеску (Румынія, 30) — 0:6, 6:7 (4:7).
У першым крузе спаборніцтваў дуэтаў (1/8 фіналу) Кацярына Дзегалевіч (75) і расіянка Віталія Дзьячэнка (106) прайгралі расійска-чэшскай пары Марыя Кандрацьева (94) — Клара Закапалава (216) — 4:6, 6:4, 9:11 (тай-брэйк). Вольга Гаварцова (73) і прадстаўніца гаспадароў турніру Ала Кудраўцава (33) у напружанай барацьбе саступілі "пасеяным" пад першым нумарам Марыі-Хасэ Марцінес Санчэс (10) і яе суайчынніцы Нурыі Льягастэра Вівес (9) — 6:1, 4:6, 8:10 (тай-брэйк).