Вольга Някляева атрымала першы ліст ад мужа
17 cтудзеня жонка палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты, паэта Уладзімера Някляева Вольга атрымала першы ліст ад мужа, паведамляе Радыё Свабода. Ліст ад Някляева датаваны 12 студзеня. Лісты, якія спадар Някляеў пісаў раней, да Вольгі так і не дайшлі. Хоць адвакатка Тамара Сідарэнка, якая сустракалася са сваім падабаронным яшчэ 29 снежня, казала, што лісты ён пісаў і адправіў яшчэ да Новага году 7 лістоў да жонкі.
"У мяне ўсё добра…" Ну што ён мог яшчэ напісаць? Ён жа ў нас ніколі не скардзіцца ні на што. Ну тут акрамя асабістага, што ён мне піша, напісаў пра перадачы. Ён напісаў пра кіпяцільнік і манікюрныя нажнічкі, якія я ўжо даўно перадавала, два тыдні таму. Але атрымліваецца, што іх ён так і не атрымаў. Ён просіць сала і сухафруктаў. А гэтыя прадукты з 31 снежня забаронена перадаваць у СІЗА КДБ. Атрымліваецца, што ім не паведамілі, што нельга перадаваць. А яны ўсе просяць… Яшчэ падумаюць, што мы шкадуем…", - распавяла Вольга Някляева.
"Яшчэ насцярожыла і фраза: "Мне паабяцалі, што возьмуць перадачу і ад цябе". Што значыць, што паабяцалі? Я ж нашу перадачы рэгулярна. Гэта фраза мяне наводзіць на думку, што, можа, яны не ўсё атрымліваюць, што мы перадаем", - паведаміла Вольга.
Нагадаем, адвакатаў да Някляева зноў не дапусьцілі. Тамара Сідарэнка бачыла свайго падабароннага апошні раз падчас допыту 29 снежня.