Вольга Някляева вырашыла спачатку наведаць генпракуратуру

Вольга Някляева, жонка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева, мае намер сёння падаць скаргу ў КДБ. Яна патрабуе пусціць да мужа яго адваката і паведаміць, ці жывы ён. Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё, Вольга Някляева спачатку вырашыла наведаць генпракуратуру, якая знаходзіцца недалёка ад будынку КДБ. Тым часам, на вуліцы Камсамольскай у асноўным сабраліся журналісты, а звычайных людзей амаль няма. Напярэдадні паплечнікі Някляева заклікалі ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць жанчыну і прыйсці да будынка КДБ.