“Вольнае Паветра” хутка стане ідэальным фэстам
У мінулую суботу прайшоў чарговы фестываль “Вольнае Паветра”, які штогод
ладзіць Уладзімір Шаблінскі на сваім хутары Шаблі.
Уладзімір Шаблінскі: “Калі казаць праўду, то, адносна фестывалю “Вольнае Паветра” варта казаць перш за ўсё пра свабоду. Справа ў тым, што прынцыпы арганізацыі масавых мерапрыемстваў на афіцыйных пляцоўках і іх ажыцяўленне, працуе так, што адштурхоўвае значную частку беларускіх людзей ад наведвання гэтых канцэртаў.
Дарэчы, ў параўнанні з мінулым годам, на “Вольным Паветры” стала заўважна больш людзей з малымі дзецьмі, што сведчыць пра давер бацькоў бяспецы мерапрыемства. На тэрыторыі хутара Шаблі не было ахоўнікаў, шапікаў з півам, можна было пакідаць свае рэчы дзе заўгодна, і не хвалявацца за іх, п’яных і агрэсіўных людзей не было, ніхто не “бузіў” і не кідаўся на дзевак.
Атмасфера фэсту сапраўды была разняволенай і абсалютна пазітыўнай. Музычная частка складалася з этна-варажбітаў “Троіца” і пушараў клубнага драйву “CherryVata”, так што кожны мог выбіраць паміж медытацыяй і адрывам.
Людзі былі шчаслівыя, дзяліліся ўражаннямі адзін з адным, і думалі пра тое, як бы працягнуць гэтую радасць. Шаблінскі лічыць, што фармат вольнага фестывалю здольны зацікавіць шматлікіх людзей і заклікае іх аб’ядноўвацца, каб ладзіць вось такія прыватныя мерапрыемствы, якія стануць годнай альтэрнатывай іншым фестывалям:
“Калі ты дакладна ведаеш, што твой сусед не прынясе бомбу, то жыць робіцца больш спакойна і бясьпечна, чым на пляцоўцы, якая ахоплена кардонам і калючым дротам, і гэта нібыта гарантуе табе, што ніхто бомбу сюды не прынясе”.
Шаблінскі – гэта чалавек, які сам арганізаваў мноства розных канцэртаў і фестываляў, таму ён дакладна ведае, што кажа, калі распавядае пра фармат ідэальнага фестывалю:
“Ідэальны фестываль – гэта калі ніхто нікога не напружвае і не замінае жыць іншым, пакуль сам жыве сваім жыццём і атрымлівае асалоду ад выступу любімага гурта. Гэта практычна ідэальнае грамадства.
У нашай краіне шмат людзей, якім падабаецца менавіта такі фармат фестывалю. Мне гэта таксама вельмі блізка, таму, я думаю, нам варта нейкім чынам спрабаваць арганізоўваць вось такія тусоўкі, каб усім разам адпачываць”.
Вось, менавіта па такім плане “сяброўскага адпачынку” і будзе развівацца фестываль “Вольнае Паветра”, але гэта не азначае, што фэст ператворыцца ў выключна закрытае мерапрыемства для выбраных.
У гэтым годзе такі фармат стаў вымушанай мерай, але Шаблінскі спадзяецца, што сітуацыя хутка зменіцца на карысць шырокага кола прыхільнікаў свабоднага і творчага грамадства:
“Фестываль будзе развівацца. Пакуль што “Вольнае Паветра” – гэта брэнд, сімвал, нейкая віртуальная з’ява, якая жыве незразумелым для большасці нашага грамадства жыццём, якое складаецца збольшага з музыкаў, журналістаў і іх сяброў.
Але гэта будзе развівацца, і аднойчы набудзе характар вялікага фестывалю. А пакуль што ідзе раскрутка назвы “Вольнае паветра” і месца Шаблі".
Дык што? З нецярпеннем будзем чакаць наступнага “Вольнага Паветра”?
Звычайна “Вольнае
Паветра” збірала шмат людзей і вядомых гасцей. Так, напрыклад, завітаўшы
аднойчы на “Вольнае Паветра”, расійскі музычны крытык Арцемій Троіцкі, з
задавальненнем і здзіўленнем адкрыў для сябе этнічную беларускую сцэну.
Сёлета ж, прыярытэты хутара Шаблі крочылі ў бок прыватнай вечарыны, і
фэст “Вольнае Паветра” ператварыўся ў закрытую, свабодную тусоўку, дзе
сустрэліся выключна сябры і знаёмыя Ўладзіміра Шаблінскага.
Прыхільнікі фестывалю, якія не трапілі на фэст з-за яго фармату, даручылі мне місію: распытаць Шаблінскага, што будзе з фестывалем, ці чакаць яго ў наступным годзе, і калі так, то ў якім фармаце. Уладзімір расказаў, чаму сёлета “Вольнае Паветра” праводзілася ў рэжыме прыватнай вечарыны, дзе не было міліцыянтаў і камерцыйных шашлычных.
Чалавек, які 25 хвілін прастаяў у прыніжаючай чарзе, каб выйсці ў туалет і потым вярнуцца на канцэрт любімага гурта, наўрад ці пойдзе на такі канцэрт ў наступны раз сам, ці са сваімі дзецьмі”.