“Воплі Відоплясова” прытрымаюць новыя рэлізы

Украінскі калектыў “Воплі Відоплясова” ў наступным годзе адзначае 25-гадовы юбілей.  Музыкі яшчэ не вырашылі, як будуць святкаваць гэту падзею, але, хутчэй за ўсё, не абыйдзецца без маштабнага юбілейнага тура, які можа закрануць і нашу краіну. Варта дадаць, што па той жа прычыне сёлета “ВВ” не плануюць ніякіх рэлізаў.

Магчыма, у будучым годзе выйдуць адразу два альбомы. Адным з іх стане чарговы нумарны дыск з новымі песнямі каманды, а другі – кампіляцыя лепшых песень, напісаных за чвэрць стагоддзя існавання гурта.

У “The Best Of The Best” “Воплі” плануюць уключыць і два адносна новыя трэкі, запісаныя летась – “Чио-Чио-Сан” і “Лада”.

Фота: emo.xaaa.ru