“Ворагу народа” вярнулі ўзнагароды праз 50 гадоў
Казіміра Акінчыца Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР пазбавілі ўсіх узнагарод у 1950 годзе пасля таго, як асудзілі на 5 гадоў зняволення і аб’явілі “ворагам народа”. Ветэран распавёў Еўрапейскаму радыё як і за што ён патрапіў “у лагеры”. Па словах пенсіянера, зімой 1950 года па даручэнні начальніка Чачэрскай міліцыі ён на кані адвозіў з Чачэрска ў Палессе асуджанага на 5 гадоў за растраты намесніка мясцовага райпа.
У адну з начэй той здолеў уцячы. Так месца аднаго зняволенага заняў другі - Казіміру Акінчыцу “далі” 5 гадоў. Праз 3 гады ўцекача знайшлі і ветэрана амніставалі. Але ўзнагародаў так і не вернулі.
У той час Казімір Акінчыц вырашыў не прыцягваць да сябе лішняй увагі і не патрабаваць поўнай рэабілітацыі. Заняўся гэтым толькі ў 2005 годзе. Звярнуўся ў раённы Савет ветэранаў.
Каб вярнуць узнагароды давялося звяртацца ў Адміністрацыю прэзідэнта Расіі. На мінулым тыдні ўсе ўзнагароды ветэрану вярнулі.
Уручаць іх 84-гадоваму пенсіянеру давялося ў бальнічнай палаце гомельскага шпіталю ветэранаў вайны.
Як прызнаўся Еўрарадыё Казімір Акінчыц, ён плакаў, калі ўзяў узнагароды ў рукі.
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі