Вострая Брама адрамантаваная “па-беларуску”
За пашкоджанні, якія ўзніклі падчас рамонту Вострай Брамы ў Вільні, тры чалавекі страцілі права выконваць працы пры помніках архітэктуры, якія ахоўваюцца дзяржавай. Ліцэнзію страціў кіраўнік фірмы-праектанткі Антанас Гвільдыс, архітэктар і рэстаўратар Віргіліюс Спундас і архітэктар Ілля Макараў. Камісія Дэпартамэнту аховы помнікаў выявіла, што пры рамонце не былі выкананыя ўмовы Дэпартамэнту. Дырэктарка Дэпартамэнтту Дыяна Варнайтэ паведаміла, што рамонтныя працы адрозніваліся ад зацверджанага праекту.
У выніку нанесеныя страты памерам у 10 тысяч долараў, адзначае Onet.pl.
Нагадаю, рамонт Вострай Брамы распачаты на пачатку года. Цяпер яго запынілі. Падчас рамонту былі дэмантаваныя старажытныя дзверы, пашкоджаная керамічная плітка 1932 г., на якую паклалі новую падлогу, замененыя парэнчы. А старыя сходы, па якіх пілігрымы ішлі 100 год, былі замененыя на новыя з імітацыі граніту.
Варта адзначыць, што такі спосаб “рэстаўрацыі” помнікаў характэрны для Беларусі. У Літве такія прэцэдэнты адразу спыняюцца.