В.Стэфановіч: КДБ шантажуе бацькоў Ірыны Халіп
Забарону на кантакты з прэсай бацькам Ірыны Халіп можна расцэньваць папросту як шантаж з боку КДБ. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў праваабаронца, юрыст Валянцін Стэфановіч. Супрацоўнікі КДБ забаранілі Ўладзіміру Халіпу і Люцыне Бельзацкай кантактаваць з прэсай. Іх дачку Ірыну папярэдзілі, што калі бацькі не перастануць даваць інтэрв’ю, то яе “чакаюць вялікія непрыемнасці”.
Праваабаронца назваў гэта шантажам. Ён адзначыў, што падпіска аб неразгалошванні таямніцы следства, якую выкарыстоўваюць у дачыненні ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, тычыцца толькі матэрыялаў следства. Бацькам Ірыны Халіп не могуць юрыдычна забараніць расказваць пра стан здароўя дачкі, пра ўмовы яе ўтрымання і пра свае праблемы ў сувязі з гэтым.