УСУ: Беларусь узмацняе выведку на мяжы з Украінай
Захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі авіяцыйных і ракетных удараў па аб'ектах на тэрыторыі Украіны / УНИАН
Падпадзелы ўзброеных сіл Беларусі разгарнулі дадатковыя сродкі радыёэлектроннай выведкі ў памежных раёнах Гомельскай вобласці, расказалі ў ранішняй зводцы генштаба УСУ.
“На валынскім і палескім кірунках падпадзелы ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь узмацнілі вядзенне выведкі. Адзначана разгортванне дадатковых сродкаў радыёэлектроннай выведкі ў прымежных раёнах Гомельскай вобласці”, — гаворыцца ў ранішнім брыфінгу генштаба.
Захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі авіяцыйных і ракетных удараў па аб'ектах на тэрыторыі Украіны, адзначылі ў генштабе.
Брифинг генштаба ВСУ