Вуліц Вайніловіча, Сапегі і Брыля ў Мінску не будзе

Вераснёўскае рашэнне дэпутатаў Мінгарсавета аб перайменаванні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, а таксама наданні гарадскім вуліцам імён Сапегі і Брыля не прайшло прававой экспертызы ў міністэрстве юстыцыі.

Сталічныя ўлады паведамілі “Нашай ніве”, што згодна з законам аб мясцовым самакіраванні падобныя рашэнні мусяць абмяркоўвацца з насельніцтвам, аднак методыка абмеркавання на сёння не распрацаваная.

Гэта і стала фармальнай прычынай, паводле якой рашэнне 5-й сесіі Мінгарсавета ад 26 верасня не прайшло прававой экспертызы ў Мінюсце.

Нягледзячы на адсутнасць методык, перайменаванні ў Мінску ўсё ж такі здараюцца. Узгадаем, напрыклад, перайменаванні галоўных сталічных праспектаў.