Вуліцу Манхэтэна на тыдзень пераназвалі ў гонар U2

Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг абвясціў аб часавым пераназванні адной з вуліц Манхэтэна ў гонар ірландскага гурта U2, паведамляе Reuters. Такое рашэнне прынята ў сувязі з удзелам калектыва ў амерыканскай праграме "Шоў Дэвіда Летэрмана", дзе яны з'явяцца пяць вечароў запар, і выхадам 3 сакавіка іх новага альбома "No Line on the Horizon". Назва "U2 Way" будзе насіць частку 53-й вуліцы, на якой размешчаная тэлестудыя шоў.

"Усе мы ў гэтым горадзе лічым гэтых чацвярых дублінцаў ганаровымі нью-ёркцамі", - заявіў Блумберг. Кожнаму ўдзельніку калектыва мэр падарыў па знаку з надпісам "U2 Way".

Тым часам, 2 сакавіка ў першы дзень продажаў у Вялікабрытаніі кружэлкі "No Line on the Horizon" было набыта 65 тысяч асобнікаў альбома. Паводле гэтага паказчыку U2 значна саступілі Take That, чый рэліз 2008 года "The Circus" разыйшоўся ў першы дзень продажаў у колькасці 133 тысячы асобнікаў, і Coldplay, якія прадалі 125 тысяч кружэлак свайго альбома "Their Viva La Vida Or Death And All His Friends". Прадстаўнікі лэйбла HMV спадзяюцца, што да канца тыдня будзе набыта ад 150 да 200 тысяч асобнікаў "No Line on the Horizon".

Фота: www.elseptimosuenyo.blogsome.com