Вупі Голдбэрг адмовілася ад кар'еры актрысы

Камедыйная актрыса Вупі Голдбэрг абвясціла завяршэнне кінакар'еры. Яна вырашала цалкам прысвяціць сябе працы на радыё-шоў. У мінулым месяцы Голдбэрг пачала весці дзённае ток-шоў The View, вядучай якога да яе была Розі Аб'Донэл.

Каментуючы сваё рашэнне, 52-гадовая зорка адзначыла, што ў Галівудзе з'явілася мноства маладых амбіцыйных актрыс, якія занялі ўсе нішы, і для заслужаных дзіў там папросту не засталося месца. Пацверджанне таму - адсутнасць прапаноў з боку прадзюсараў.

Нагадаю, што Вупі Голдбэрг (сапраўднае імя якой Кэрын Джонсан) нарадзілася 13 лістапада 1955 у Нью-Ёрку ў беднай сям'і. Упершыню з'явілася на сцэне ў 8 гадоў, потым удзельнічала ў невялікіх ролях у мюзіклах на Брадвеі.

Яе першым акцёрскім трыумфам на вялікім экране стала роля ў меладраме Стывена Спілберга “Колер ліловы”, за якой яе намінавалі на "Оскара".А ў 1990 годзе Голдбэрг атрымала прэмію Амерыканскай кінаакадэміі за ролю другога плана ў фільме “Прывід”. Рэдкі камедыйны талент актрысы дазволіў ёй стаць зоркай фільмаў розных жанраў, пачынаючы з дэтэктываў і сканчаючы мюзікламі.

Агулам Вупі Голдбэрг адыграла больш чым у 40 карцінах. А ў лістападзе 2001 года яна была ўшанаваная зоркай на Алеі славы ў Галівудзе.

Фота: www.myetv.org