ВВС: Санкцыі закрануць 160 беларускіх чыноўнікаў

Гаворка ідзе пра спіс са 160 беларускіх чыноўнікаў, уключна з Лукашэнкам, паведамляе "Бі-Бі-Сі" са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў.

Як кажуць дыпламаты, колькасць імёнаў у "чорным спісе" ЕС будзе павялічаная за кошт асобаў, "датычных да падтасоўкі выбараў", а таксама "да падаўлення грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ".

На мінулым тыдні Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой запатрабаваў забараніць уезд у Еўропу беларускім чыноўнікам, суддзям і кіраўнікам сілавых структур, якія маюць дачыненне да падаўлення беспарадкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.