Вячаслаў Глеб паставіў ультыматум кітайскаму клубу

У нядзелю "Шэньчжэнь Рубі" ў матчы чэмпіянату Кітая саступіў дома "Цындао" — 3:4. Вячаслаў Глеб у паядынку не ўдзельнічаў. Як прызнаўся сам футбаліст у інтэрв'ю "Прессболу", ён сам адмовіўся выходзіць на поле. З-за ўзніклых фінансавых праблемаў футбаліст паставіў кіраўніцтву клуба ўльтыматум. Беларус патрабуе, каб клуб цалкам выканаў умовы кантракту і разлічыўся з ім па запазычанасцях. Пакуль гэтага не будзе, кажа Глеб, ён да мяча не дакранецца.

Кіраўніцтва кітайскага клуба абяцала ўладзіць усё ў бліжэйшыя дні. У крайнім разе футбаліст збіраецца звяртацца ў ФІФА.