Вячаславам Глебам зацікавіўся маскоўскі "Спартак"

Адзін з галоўных герояў нядаўняй перамогі футбольнай зборнай Беларусі над Францыяй можа перабрацца з кітайскага чэмпіянату ў расійскі. Як інфармуе Football.by, маскоўскі "Спартак" вырашыў прыгледзецца да форварда Вячаслава Глеба. Нагадаем, што цяпер ён гуляе за кітайскі "Шэньчжэнь".