Вярхоўны суд адмовіў БАЖ у скарзе на Мінюст

Суддзя Анатоль Церах абвясціў прысуд па скарзе Беларускай асацыяцыі журналістаў на папярэджанне Міністэрства юстыцыі. У задавальненні скаргі БАЖу суд адмовіў Таксама суддзя абвясціў, што рашэнне не можа быць абскарджанае ў касацыйным парадку. БАЖ можа падаць наглядную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда.

Нагадаем, што БАЖ абскарджваў папярэджанне, вынесенае журналісцкай арганізацыі Міністэрствам юстыцыі. Мінюст абвінаваціў аб'яднанне адразу па некалькіх пунктах — датычна формы сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА "БАЖ", а таксама некаторай інфармацыі, пададзенай на сайце арганізацыі.


Глядзі таксама:
Рашэнне па скарзе БАЖа да Мінюсту абвесцяць у панядзелак
У Вярхоўным судзе БАЖ судзіцца з Міністэрствам юстыцыі
Прадстаўнік БАЖу ў судзе адпрэчыў прэтэнзіі Мін'юсту
Рашэнне суда па сваёй справе БАЖ не зможа абскардзіць
Працэс "БАЖ супраць Мінюсту" працягнецца 18 сакавіка
Мінюст лічыць, што журналістам нельга быць без адпаведнай адукацыі

Фота: БАЖ