Вярхоўны суд адмовіў "Маладому фронту" ў правядзенні працэсу над камунізмам

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў актывістам міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (зарэгістраванай у Чэхіі). Яны прапаноўвалі правесці судовы "працэс над камунізмам". Афіцыйны ліст з Вярхоўнага суда 27 лістапада атрымала адна з заяўнікаў Настасся Лойка. У ім гаворыцца, што такая крымінальная справа не трапляе ў кампетэнцыю Вярхоўнага суда.

Моладзевыя актывісты збіраюцца падаць у Генпракуратуру заяву з просьбай пачаць крымінальную справу супраць камунізму паводле арт. 128 Крымінальнага кодэксу (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва).

БелаПАН