Вярхоўны суд вярнуў МТС чырвонае яйка на белым фоне
Вярхоўны суд Беларусі аднавіў рэгістрацыю аднаго з таварных знакаў МТС — чырвонага яйка на белым фоне. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў расійскім ТАА “Сістэма тэлекамунікацый, інфарматыкі і сувязі”, якое валодае аператарам МТС, піша сайт “Onliner”. 3 траўня 2008 года апеляцыйны савет Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці прызнаў несапраўднай рэгістрацыю ў Беларусі таварнага знака МТС з малюнкам чырвонага яйка на белым фоне. Праз 5 дзён ён пакінуў у сіле рэгістрацыю брэнда гэтай кампаніі з малюнкам белага яйка ў чырвоным квадраце.
Першае рашэнне апеляцыйнага савета было абскарджанае МТС у Вярхоўным судзе, і 23 лютага 2009 года была распачатая грамадзянская справа. Было б лагічна, калі б гэтая “справа яек” скончылася на Вялікдзень, але... Станоўчы прысуд МТС атрымала на Каляды. Так бы мовіць, у падарунак.