Вяскоўцу пагражае 5 гадоў зняволення за "мініраванне" кінатэатра
У адносінах 24-гадовага жыхара Дзяржынскага раёна распачалі крымінальную справу.
Здарэнне адбылося 14 студзеня ў Баранавічах. Малады мужчына падышоў да касіркі кінатэатра "Кастрычнік" і сказаў, што "будзе выбух". Жанчына патэлефанавала ў міліцыю. З "Кастрычніка" неадкладна эвакуявалі людзей — каля 200 чалавек, а бліжэйшую тэрыторыю ачапілі. Для праверкі спатрэбілася амаль дзве гадзіны, аднак ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі. Зламысніка неўзабаве затрымалі.
Як паведамляе Intex-press, вясковец не змог патлумачыць прычыну свайго ўчынку. Ён спаслаўся на тое, што быў п'яны і не разумеў, што робіць. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў зняволення.
Фота — intex-press.by