Вясковец смаліў тушу свінні і загарэўся сам

Як паведамляе сайт tomin.by, у вёсцы Гнілец мужчына апрацоўваў тушу жывёлы газавай гарэлкай і выпадкова перакуліў прыладу на сябе. Сінтэтычная кашуля на ім імгненна загарэлася.



У выніку 50-гадовы мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі І-ІІ ступені. Вясковец апаліў на 15 адсоткаў цела: агонь пашкодзіў твар, рукі і левае перадплечча. Пацярпелага шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу.
 

Фота — nn.by