Вясковыя абітурыенты недыпламатычна "зрабілі" гарадскіх?
У БДУ ў сярэднім бал па спецыяльнасцях “кампутарная бяспека” і “міжнародныя адносіны” ў абітурыентаў з вёскі вышэйшы! 36% вясковых выпускнікоў прайшло ў Белдзяржуніверсітэт па аб’яднаным конкурсе, нароўных з гараджанамі Сітуацыя ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце яшчэ больш красамоўная. Тут “гарадскі” і “вясковы” конкурсы былі аб’яднаныя па 17 спецыяльнасцях з 23. Праўда, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі БарГУ Ігар Дубень тлумачыць гэта не неспадзявана высокім узроўнем падрыхтоўкі вясковых абітурыентаў. Справа ў асаблівасцях ўступнай кампаніі ў правінцыйныя ВНУ:
“Тое, што я пралічыў, зрабіў выбарку, сапраўды сведчыць, што па вёсцы [бал – Зм.Г.] крыху вышэй, чым па гарадскіх абітурыентах, – распавёў сп. Дубень. – Але з гарадоў, якія знаходзяцца ў радыюсе 200 км ад Мінска, ёсць пэўны адток мазгоў. Куды? У горад Мінск! У рэгіянальныя ВНУ, такім чынам, ідуць не самыя моцныя выпускнікі, скажам, з Баранавічаў, а абітурыенты сярэдняга ўзроўню.
Датычна абітурыентаў з вёсак, карціна іншая. Вяскоўцы не рызыкуюць паступаць у мінскія ВНУ, таму што гэта, найперш, дорага. Яны ідуць у рэгіянальнае ВНУ”.
Такім чынам, у правінцыі моцныя абітурыенты з вёскі канкуруюць за месца на ўніверсітэцкай лаве са слабейшымі гараджанамі – і так атрымліваюць статыстычную перавагу! Але напрыклад, і ў сталічным БДУ ў сярэднім бал па спецыяльнасцях “кампутарная бяспека” і “міжнародныя адносіны” ў абітурыентаў з вёскі вышэйшы!
У Віцебскім дзяржаўным універсітэце конкурсы былі аб’яднаныя па 19 з 27 спецыяльнасцяў. Вось як гэта тлумачыць адказны сакратар прыёмнай камісіі ВДУ Мікалай Чырвоны:
Мікалай Чырвоны: “Проста месцаў нашмат больш для гарадскіх абітурыентаў, чым для вясковых. Вясковым часам адно-два месца, таму лепшыя туды трапляюць. А гарадскіх больш. Возьмем, напрыклад, выбарку ў 28 месцаў – спецыяльнасць “фізічная культура”. У нас там шмат было заяваў – 146 абітурыентаў прэтэндавалі на 44 месца. Там і “мэтавікаў” шмат, ёсць і залічаныя без экзаменаў, 10 па-за конкурсам. Для звычайных людзей засталося 28 месцаў, з іх 22 – пад горад, і 6 – пад вёску. У выніку прахадны для горада – 22,8, а для вёскі – 24,6”.
Аляксей Сацута з вялікай, “на 9 вуліц”, вёскі Крытышын, што недалёка ад Іванава, на спецыяльнасць “фізічная культура” ў ВДУ прайшоў бы. Але хлопца больш вабіць гісторыя. Дакументы з сумай у 290 балаў, з якіх 98 ён набраў на тэставанні па беларускай мове, ён прынёс на гістфак БДПУ. Пры падрыхтоўцы ён скарыстаўся бадай што адзіным сродкам, што дазваляе выпускніку вясковай школы апынуцца ў ВНУ: вывучыў усё.
Аляксей Сацута: “Я сам рыхтаваўся. Экстэрнам, можна так сказаць. З вёскі ў мяне самы высокі бал. Я браў дапаможнікі і вучыўся, браў тое-сёе з бібліятэкі. І ў інтэрнэце інфармацыю шукаў, але не для ЦТ. А, напрыклад, рэфераты для школы. Я так лічу, што галоўнае – гэта кніжкі. А астатняе – пасля”.
У класе, дзе вучыўся Аляксей, – 12 чалавек. Маці Аляксея кажа, што на ўсіх настаўніцы не хапала. Яна дапамагала хлопцу літаратурай, але рыхтаваўся ён сапраўды сам. Дарэчы, сп. Сацута супраць таго, каб з Аляксея рабілі героя – як, напрыклад, з Яніны Пінчук, якая падчас сёлетняй уступнай кампаніі набрала 392 бала з 400 магчымых:
Маці Аляксея Сацуты: “Вясковыя дзець столькі ніколі не набяруць. Вясковыя і бацькам дапамагаюць, і ўсё. А што гарадскія... Гарадскія ад вясковых адрозніваюцца... Шмат!”
На сваім факультэце Аляксей Сацута мае сярод вясковых абітурыентаў рэкордны бал. Але сказаць, што ён скокнуў вышэй за галаву – дык і не скажаш. Таксама, як сёлета не скокнулі вышэй за галаву і вясковыя абітурыенты ў цэлым, што б ні казала нам статыстыка.
Фота: studsovet.com.ua