Вясковыя настаўніцы дабіраюцца да школы аўтастопам
Бо інакш яны не паспеюць на ўрокі з адной вёскі ў іншую. Настаўніца беларускай мовы і геаграфіі Юлія Некрашэвіч размеркавана ў вёску Усяжа Смалявіцкага раёна. Да працы яна кожную раніцу дабіраецца з прыгодамі.
Юля: “Цяжарная я ездзіла аўтастопам з Мінска пад Лагойск у вёску Усяжа. На маршрутцы дарагавата, на адзін дзень — прыкладна 15 тысяч у два бакі. За дзень я зарабляла прыкладна столькі ж, а калі-небудзь і менш. На праезд нічога не выдзялялася, аб гэтым нас папярэдзілі адразу. Аўтобусам трошкі танней, але ён ходзіць два разы ў дзень туды і два — назад. Таму часам выпадала чакаць па 4 гадзіны, а не вельмі хацелася губляць столькі часу”.
На самай справе настаўнікам, якія працуюць на вёсцы, даплачваюць 20 адсоткаў. Але разам з гэтымі грашыма ў Юлі атрымліваўся заробак у 380 тысяч. Ці не прасцей было жыць у вёсцы, дзе працуеш?
Юля: “Каб мне далі нейкае жыллё, такога не было! Шукала паўгода і нічога не знайшла”.
Нават на перапынку паміж урокамі настаўніку даводзілася бегаць 1,5 кіламетра за 10 хвілін.
Юля: “Школа знаходзіцца не ў адным будынку. Адзін ў вёсцы Ўсяжа, другі — ў Рудні. За перапынак 10 хвілінак трэба было прабегчы паўтара кіламетра туды. Тым больш, што калі я зацяжарыла, мне было вельмі цяжка так бегаць”.
У гэтым годзе з 25 маладых настаўнікаў, якія трапілі, як і Юлія, па размеркаванні ў Смалявіцкі раён, у вёскі было размеркавана дзве трэці. На думку спецыяліста аддзела кадраў Смалявіцкага раённага аддзела адукацыі, асаблівых праблем з маладымі настаўнікамі няма.
Аддзел адукацыі: Каму патрэбна, па меры магчымасці выдзяляецца жыллё, альбо здымаецца прыватная кватэра. Некалькі спецыялістаў атрымалі жыллё пры школе накшталт інтэрнату, аднак, канечне, не ўсе.
ЕРБ: Ці ёсць такія спецыялісты, якія ездзяць з горада ў вёску кожны дзень?
Аддзел адукацыі: У нас аўтобусы. Пад’езд навучэнцаў бясплатны на гэтых жа нашых аўтобусах аддзела адукацыі.
ЕРБ: А настаўнікі за гэта плацяць?
Аддзел адукацыі: Наколькі мне вядома – не.
Кацярына працуе ў музычнай школе ў вёсцы ў Наваградскім раёне.Там адна школа ахоплівае адразу тры вёскі: Валеўку, Кашэлева і Пятрэвічы. Да адной з іх прыходзіцца ездзіць 16-20 кіламетраў, да другой прыкладна столькі ж, а да трэцяй 10 кіламетраў. Таму яна таксама не цураецца дабірацца аўтастопам:
Кацярына: “Да адной можна даехаць на аўтобусе. Да другой аўтобус не даходзіць 4 кіламетры. Таму пешкі ці аўтастопам”.
У сакавіку адмянілі аплату за праезд, таму што... школа не выканала план па платных паслугах! Як даведалася Еўрарадыё, дзеці, якія вучацца граць на фартэпіяна, плацяць 10 тысяч, на народных інструментах – 7,5 тысяч.
Кацярына: “Мы павінны даваць на вёсцы таксама платныя канцэрты. Гэта зрабіць немагчыма. Увогуле на звычайныя бясплатныя канцэрты бацькі не могуць прыйсці, як яны будуць хадзіць на платныя?”.
Настаўніца музыкі Вольга Савіч таксама ездзіць на працу ў Зэльву са Слоніма аўтастопам. Заспакойвае сабе, маўляў, у Маскве людзі горш дабіраюцца:
Вольга: "Ну, калі шчыра, на маршрутцы дорага, і пад расклад трэба неяк спецыяльна падладжвацца. Мне лепш хутка злавіць машыну, за паўгадзіны даехаць да Слоніма і пяць хвілін дайсці дадому, чым яшчэ 40 хвілін ісці да цягніка, а пасля цэлую гадзіну гэты цягнік едзе, а пасля яшчэ ад вакзала дахаты таксама хвілін сорак дабірацца. Цешу сябе думкай, што ў Маскве людзі яшчэ горш дабіраюцца. Так што я ў добрым месцы працую”.
Еўрарадыё таксама думае, што такія складаныя ўмовы працы робяць з нашых настаўнікаў экстрымалаў ды нефармалаў. І дзеткі глядзяць на іх зусім іншымі вачыма.