Вязняў Гуантанама катавалі песнямі AC/DC і Эмінема

Брытанская праваабарончая арганізацыя Reprieve апублікавала спіс з 33 песень, якімі супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў катавалі вязняў у Гуантанама. У спіс, апублікаваны ў гонар 60-годдзя з дня прыняцця Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека, увайшлі кампазіцыі AC/DC «Hell's Bells» і «Shoot to Thrill», «Born in the USA» Бруса Спрынгсціна, «Enter Sandman» Metallica, а таксама тры песні Эмінема - «White America», «Kim» і «Slim Shady».

Падазраваных у тэрарызме таксама катавалі песнямі Брытні Спірс, Селін Дыён, Принса, Крысціны Агілеры, гурта Queen і іншых, перадае Lenta.ru.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, былых вязняў амерыканскіх сакрэтных турмаў катавалі музыкай, каб прымусіць гаварыць і дамагчыся паказанняў. Так, брытанец Біньям Мохамад заявіў, што на працягу 20 дзён яго прымушалі бесперапынна слухаць песні Эмінема і Доктара Дрэ: «Многія проста з'язджалі з глузду. Я чуў, як людзі біліся галавой аб сцяну і крычалі».

Таксама вязняў-мусульман, якія ніколі не чулі металу, спрабавалі «раскалоць» менавіта такой музыкай. « Яны не могуць гэтага вынесці. Калі метал грае 24 гадзіны, функцыі мозгу парушаюцца, працэс мыслення запавольваецца, ламаецца воля. Тады мы заходзім у камеру і пачынаем допыт», - распавядае адзін з амерыканскіх вайсковых псіхолагаў.

Спіс песень, якія выкарыстоўваліся для катаванняў падазраваных у тэрарызме:

AC/DC - Hell's Bells

AC/DC - Shoot to Thrill

Aerosmith

Barney the Purple Dinosaur - theme tune

Bee Gees - Stayin' Alive

Britney Spears

Bruce Springsteen - Born in the USA

Christina Aguilera - Dirrty

David Gray - Babylon

Deicide - Fuck Your God

Don McLean - American Pie

Dope - Die MF Die

Dope - Take Your Best Shot

Dr. Dre

Drowning Pools - Bodies

Eminem - Kim

Eminem - Slim Shady

Eminem - White America

Li'l Kim

Limp Bizkit

Matchbox Twenty - Gold

Meat Loaf

Metallica - Enter Sandman

Neil Diamond - America

Nine Inch Nails - March of the Pigs

Nine Inch Nails - Mr. Self-Destruct

Prince - Raspberry Beret

Queen - We are The Champions

Rage Against the Machine - Killing in the Name Of

Red Hot Chilli Peppers

Saliva - Click Click Boom

Sesame Street - theme tune

Tupac - All Eyes on Me

Фота: ua.noomus.com