Выбарчыя камісіі не вырашылі, ці прымаць празрыстыя скрыні

Выбарчыя камісіі пакуль не вырашылі, ці прымаць ад прадпрымальнікаў празрыстыя скрыні для галасавання. Пра гэта паведаміў ініцыятар кампаніі па перадачы празрыстых скрынь на выбарчыя ўчасткі Віктар Гарбачоў, перадае БелаПАН . Гарбачоў адзначыў, што пакуль няма станоўчага або адмоўнага адказу ад кіраўнікоў выбарчых камісій наконт устаноўкі празрыстых скрынь на ўчастках для галасавання.

Галоўнае, каб хаця б некаторыя камісіі згадзіліся іх прыняць і ўстанавіць на тых участках, на якіх папросяць прадпрымальнікі, заявіў Гарбачоў. І тады прадпрымальнікі гатовы забяспечыць неабходную колькасць выбарчых участкаў празрыстымі скрынямі, упэўніваў Гарбачоў.