Выбары еўрадэпутатаў пройдуць і ў Беларусі
Еўрапейцы, якія апынуцца ў нашай краіне, змогуць прагаласаваць у амбасадах сваіх краін. Прагаласаваць за кандыдатаў у дэпутаты Еўрапарламента можна будзе і ў Беларусі. Еўрапейцы могуць зрабіць гэта ў амбасадах сваіх краін або ў консульскіх аддзяленнях.
Так, напрыклад, 7 чэрвеня ў Мінску, Гродне і Брэсце адкрыюцца выбарчыя ўчасткі для палякаў.
“У польскай амбасадзе ў Мінску выбарчы ўчастак будзе працаваць з 8 да 20.00. У спісы ўнесеныя 120-130 палякаў, якія пражываюць у Мінскай кансулярнай акрузе”, — распавёў Еўрарадыё Веслаў Раманоўскі, старшыня выбарчай камісіі ў Мінску.
Тым часам аналітыкі сцвярджаюць, што палякі дагэтуль не разумеюць функцыі Еўрапарламента, таму гэтыя выбары цікавяць іх значна менш, чым нацыянальныя.
Ці сапраўды палякаў не цікавяць выбары ў Еўрапарламент — высвятляла Еўрарадыё на вуліцах Варшавы.
Большасць апытаных жыхароў горада сапраўды адмаўляецца гаварыць на тэму выбараў у Еўрапарламент, аргументуючы сваю адмову адсутнасцю часу або цікавасці да тэмы. А тыя, хто згаджаецца разважаць пра выбары — досыць скептычныя ў сваіх меркаваннях.
На думку тых, хто будзе браць удзел у выбарах, рабіць гэта неабходна хаця б дзеля таго, каб потым не мець права скардзіцца на існуючы стан рэчаў.
Марцін, 25 гадоў: Калі не пайду на выбары, то не маю потым права скардзіцца. Проста трэба мець уласны погляд і потым скардзіцца, што маё меркаванне не перамагло.
Што датычыцца таго, за каго аддаць свой голас, то прынамсі тыя, хто мяркуе браць удзел у выбарах, будуць рабіць гэта свядома.
Марцін, 25 гадоў: Такім чынам мушу ісці на выбары і галасаваць за еўраскептыкаў і падобна, што так зробіць большасць маіх знаёмых. Нават калі мяне не будзе ў краіне падчас выбараў — буду галасаваць за мяжой.
Думкі наконт неабходнасці такой структуры як Еўрапарламент таксама разыходзяцца. Прыхільнікі ЕС лічаць, што парламент патрэбны хаця б для таго, каб аб’яднаць Еўропу ў саюз, здольны канкураваць з Кітаем ці Злучанымі штатамі.
Яцэк, 32 гады: Але мусіць быць нейкі цэнтральны арганізм, які пакуль хаця б на ўзроўні эканомікі аб’ядноўваў Еўропу, якая магла б канкураваць з эканомікай Кітая ці ЗША.
Скептыкі ж бачаць Еўрапарламент структурай, што павялічвае колькасць бюракратаў і хацелі б бачыць Польшчу незалежнай дзяржавай, здольнай самастойна прымаць рашэнні.
Кшыштаф, 37 гадоў: Еўрапарламент спрабуе стварыць федэральную дзяржаву, дзе большасць рашэнняў будзе прымацца цэнтралізавана. А я — прыхільнік ідэі дзяржавы, якая сама прымае рашэнні адносна сябе. Я пачуваюся хутчэй палякам, а не еўрапейцам. І не бачу ні сэнсу ні мэты у тым, каб павялічваць паўнамоцтвы еўрапейскіх бюракратаў.
Наколькі насамрэч палякаў цікавяць выбары ў Еўрапарламент і ці лічаць яны важнымі функцыі гэтай структуры — даведаемся 7 чэрвеня!