Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Беларусі пройдуць 25 красавіка
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 25 красавіка 2010 года. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік Беларусі 18 студзеня падпісаў адпаведны ўказ №21. Ён так і называецца "Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання".