Выбух невядомай жывёльнай інфекцыі адбыўся ў Казахстане

Выбух інфекцыі невядомай этыялогіі ў свойскіх жывёлаў у сяле Лубенка Заходне-Казахстанскай вобласці спрабуюць нейтралізаваць мясцовыя ветэрынары. “Интерфакс” паведамляе, што “на 18:00 1 чэрвеня агульная колькасць хворых жывёлін склала 70 асобін буйнога рагатага быдла, ізаляванага ў 37 дварах. Для ліквідацыі наступстваў выбуху жывёльнай інфекцыі арганізаваныя два дэзінфекцыйных кругласутачных паста, створана сем брыгад, у якіх задзейнічана сем ветэрынарных лекараў і 21 асістэнт, праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы сярод насельніцтва.