Выбух у Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Скарыны

Як інфармуе БелаПАН, надзвычайнае здарэнне адбылося падчас доследаў, якія праводзіў навуковы супрацоўнік. У яго руках адбыўся выбух колбы без наступнага гарэння. З рэзанай ранай рукі супрацоўнік універсітэта дастаўлены ў бальніцу, яго шпіталізавалі, іншых пацярпелых няма.



Абставіны здарэння высвятляюцца, праводзіцца праверка.
 

Фота — Fotolia