Выдадзеная пласцінка з лепшымі крыкамі вядомых музыкаў
Жыхар Нью-Ёрка Лерой Стывенс выдаў на вініле лепшыя крыкі вядомых музыкаў. У дыск ўвайшлі фрагменты песень такіх папулярных музыкаў як Б'ёрк, Ігі Поп, Джэймс Браўн, Бадзі Холі і семдзесят іншых віскаў.
Тыраж рэлізу “Favorite Recorded Scream” складае ўсяго 500 асобнікаў, а пласцінкі можна набыцьтолькі ў некалькіх музычных крамах на Манхэтэне.
У кампіляцыю ўвайшлі семдзесят чатыры ўзоры крыку, кожны з якіх доўжыцца не больш за сем секунд.
Складальнік дыску Лерой Стывенс працуе ў пякарні, а ад “Favorite Recorded Scream” не чакае сур'ёзнага камерцыйнага поспеху.І паколькі ўсе фрагменты з кампазіцый атрымаліся вельмі кароткімі, ніякіх праблем з аўтарскімі правамі ў Стывенса таксама не будзе. Сам ён удакладняе, што ўрывак з песні Pink Floyd “Careful With That Axe, Eugene”, выкарыстаны ў складанцы, доўжыцца больш сямі дазволеных секунд, так што музыкі гэтага гурта могуць і засудзіць яго.
Open Music