Выехаць з Беларусі можна без штампа ў пашпарце

З 12 снежня ў Беларусі адмяняецца прастаўленне дата-штампаў у пашпартах пры перасячэнні мяжы. Гэта мусіць скараціць час афармлення дакументаў і працягне тэрмін службы пашпарта за кошт эканоміі старонак. Як адзначае тэлеканал СТВ, новаўвядзенне не азначае, што кантроль на мяжы аслаблены, бо цяпер стаўка робіцца на новыя тэхналогіі - ўсе пункты пропуску цалкам аўтаматызаваныя. Аднак штампы па-ранейшаму будуць ставіць у дакументы замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія часова знаходзяцца альбо жывуць у нашай краіне.