Выхад альбома Майкла Джэксана адкладаецца
Вакаліст амерыканскага гурта Black Eyed Peas Уіл Ай Эм, які ўжо два гады прадзюсуе новы альбом Майкла Джэксана, заявіў, што кружэлка выйдзе не хутка.
Паводле паведамлення BBC 1Xtra, 33-гадовы музыка і кампазітар не мае паняцця, калі Джэксан скончыць сваю новую працу. Уіл Ай Эм дадаў, што «ёсць такія артысты, як Неа, Крыс Браўн, Ашэр, Джасцін Цімберлэйк, Ферджы, Рыяна, і ёсць Майкл. У яго зусім іншыя тэмп працы, і яго нельга параўноўваць з тымі, на каго ён моцна паўплываў у музычным сэнсе. Такім чынам, Майкл Джэксан выпусціць новы альбом тады, калі ён яго выпусціць».Фота: blogs.propertyfinder.com