Выходныя ў Беларусі будуць цёплымі і дажджлівымі
3 ліпеня будзе з дажджамі і навальніцамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідраметэацэнтр. У Гомельскай, Магілёўскай і месцамі ў Віцебскай, Мінскай і Брэстскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Толькі ў Гродненскай вобласці будзе без ападкаў. Вецер будзе паўночным, умераным, у часе навальніцаў парывістым. Будзе цёпла, але не горача. Уначы тэмпература паветра складзе 10-17 градусаў цяпла, а ўдзень яна будзе вагацца ад 21 да 27 градусаў вышэй нуля. У Мінску сіноптыкі прагназуюць ноччу плюс 13-15 градусаў, днём — 22-24 градусы. Таксама ў сталіцы чакаюць кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца.
У нядзелю 4 ліпеня ў Беларусі таксама пройдуць дажджы з навальніцамі.
У нядзелю 4 ліпеня ў Беларусі таксама пройдуць дажджы з навальніцамі.