Выкладчык каледжа “прадаў” іспыт за 750 тысяч рублёў

На занятках аднаго з брэсцкіх каледжаў 34–гадовы выкладчык намякнуў, што мог бы падчас іспытаў паставіцца да навучэнцаў больш лаяльна — у абмен на пэўную суму, піша “Советская Белоруссия”.
Да прызначанага дня 750 тысяч рублёў (у сярэднім па 26 тысяч рублёў з кожнага) былі сабраныя. Аднак некаторыя навучэнцы звярнуліся ў міліцыю. Выкладчыка затрымалі пры перадачы грошай старастам.

У сваё апраўданне арыштаваны кажа, што хабар не вымагаў, а проста распавёў навучэнцам пра цяжкае матэрыяльнае становішча ў сям'і і папрасіў аказаць яму матэрыяльную дапамогу.