Выкладчыкаў БНТУ злавілі на хабары
Міністэрства ўнутраных спраў выявіла шматлікія факты атрымання хабару ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, піша АФН.
За здачу 6 студэнтамі іспытаў адзін выкладчык гэтай навучальнай установы атрымаў 420 долараў ЗША. Другі вымагаў хабар у памеры 2100 долараў за здачу 47 студэнтамі іспытаў па яго прадмеце. Пракуратура Мінска распачала супраць абодвух выкладчыкаў крымінальныя справы паводле артыкулу "Атрыманне хабару". Былыя выкладчыкі арыштаваныя і знаходзяцца ў СІЗА.