Вынікі ЦТ: сярэдні бал па беларускай — 31,37
66 154 абітурыенты сёлета напісалі тэставанне па беларускай мове. Сярэдні бал атрымаўся — 31,37. Памежны бал абітурыента, які сёлета будзе прэтэндаваць на бюджэтнае месца на дзённым аддзяленні ў вну — 66,92 бала. Такія звесткі публікуе БЕЛТА. Па рускай мове сярэдні бал амаль такі ж — 31,27. Тут трэба мець 69 балаў, каб таксама трапіць на бюджэт у вну. Гісторыю Беларусі здалі ў сярэднім на 35 балаў (66 — прахадны бал). Вынік ЦТ па геаграфіі — сярэдні бал 36, па матэматыцы — 22. Прахадны бал для навучання на платнай аснове на дзённым, вячэрнім і завочным аддзяленні вагаецца ад 30 да 47 балаў.