Вынікі іспытаў абітурыенты змогуць атрымаць на мабільны
Высокатэхналагічныя новаўвядзенні ў сферы цэнтралізаванага тэсціравання. Неўзабаве ў кожнага беларускага абітурыента з’явіцца магчымасць атрымліваць вынікі сваіх тэст-выпрабаванняў адразу на мабільны тэлефон. SMS-паведамленні з баламі за кожнае тэсціраванне будуць прыходзіць на нумар абанента, які ён заявіць пры рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне.
На дадзены момант праводзяцца перамовы з чатырма беларускімі аператарамі мабільнай сувязі наконт тэхнічнага вырашэння задачы, паводле інфармацыі Першага канала.
На дадзены момант праводзяцца перамовы з чатырма беларускімі аператарамі мабільнай сувязі наконт тэхнічнага вырашэння задачы, паводле інфармацыі Першага канала.