Вынікі конкурса: Каго любіш? Люблю...
Вынкі конкурса падведзеныя. Першым правільныя адказы даслаў удзельнік з нікам sham-an. Ён і трапіць на канцэрт гурта Navi.
Адказы:
- Алесь Загорскі - Майка
- Сяргей Міхалок - Святлана Зелянкоўская
- Васіль Дзяцел - Ганна Чарнушка
- Максім Багдановіч - Вераніка
- Янка Купала - Паўліна Мядзёлка
- Кастусь Каліноўскі - Марыська
- Марк Шагал - Бэлла
- Жыгімонт ІІ Аўгуст - Барбара Радзівіл
- Анатоль Нявінскі - Ліза
Умовы конкурса:
Не губляй магчымасці паварушыць ізвілінамі і адвесці сваю другую палавінку на класны канцэрт — удзельнічай у віктарыне ад Еўрарадыё.
Знайдзі закаханыя пары сярод вядомых беларусаў і беларусак і дашлі нам у выглядзе спіса, альбо пазначыўшы іх проста на малюнку. Адказы адпраўляй на пошту [email protected] з паметкай “Конкурс” да 23:00 12 лютага. Вынікі і правільныя адказы знойдзеш на euroradio.fm 13 лютага.
Удзельнік, які першым адгадае найбольшую колькасць закаханых, атрымае запрашальнік на 2 асобы на вялікі канцэрт гурта Navi у клубе Re:public 14 лютага у 19:00.