Вынікі рэферэндума па Лісабонскай дамове аб'явяць сёння ў Дублінскім замку

Падлік галасоў, аддадзеных жыхарамі Ірландыі на паўторным рэферэндуме па Лісабонскай дамове аб рэфармаванні дзейнасці Еўрасаюза, пачаўся ў суботу. Як паведамляе РИА "Новости", вынікі плебісцыта будуць агучаныя на спецыяльнай цырымоніі ў Дублінскім замку ў суботу ўвечары. Нагадаем, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ірландыя зацвердзіла на рэферэндуме Лісабонскую дамову. Пра гэта, у прыватнасці, сведчаць вынікі неафіцыйных апытанняў на выхадзе з участкаў для галасавання (exit polls). Прадстаўнік правячай ірландскай партыі "Фіэна фойл" адзначыў, што прыхільнікаў еўраінтэграцыі аказалася больш у рабочых гарадскіх раёнах, дзе на мінулым рэферэндуме былі моцныя пазіцыі тых, хто выступаў супраць.

У чэрвені 2008-га больш за 53% ірландцаў прагаласавалі супраць Лісабонскай дамовы, якая прадугледжвае шэраг важных рэформаў ЕС, уключна з увядзеннем пасадаў прэзідэнта і міністра замежных спраў Еўрасаюза. Аднак для таго, каб дакумент набыў моц, неабходнае ўхваленне яго ўсімі дзяржавамі ЕС.