Вёска Новая Мыш стала горадам Навамышскам
Брэсцкае абласное тэлебачанне, жадаючы зрабіць назву вёскі Новая Мыш больш элегантным, перарабіла яе ў Навамышск. Гледачы мясцовага канала „Intex” з вялікім здзіўленнем пабачылі ў праграме “Рэгіёны” застаўку “Новомышск”, зробленую ў лепшым стылі расейскай тэлевізіі. Сама перадача тычылася мясцовага шпіталя.
Між тым Новая Мыш – старажытнае беларускае мястэчка, вядомае з часоў Вялікага Княства. Захаваліся касцёл, царква, старасвецкія млын, сінагога, габрэйскія ды хрысціянскія могілкі.
На здымку: перадача Брэсцкага тэлебачання з міфічнага Навамышска.
На здымках: Касцёл Перамяненьня Пана звонку і знутры
На здымку: Царква Праабражэння Госпада
Здымкі: Intex-Press, Радзіма