Вёску Сухарава пад Мінскам расселяць
Пра гэта паведаміў чыноўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы Аляксандр Даўгала. На месцы вёскі Сухарава з'явяцца шматпавярховікі. Даўгала: "Пастаўлена сур'ёзная задача па адсяленні грамадзян і зносе жылля, якое трапляе пад дарогі і магістральныя сеткі. Не да канца вырашаныя пытанні фінансавання. Плануецца, што яны будуць знятыя на семінары, запланаваным у Мінгарвыканкаме з удзелам "Беларусбанка" па пытаннях крэдытавання аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Мы прапрацоўваем пытанне выпуску жыллёвых аблігацый".