Выплата пенсій пачнецца 4 сакавіка

Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта".

Тэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 8 сакавіка ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай вобласці пачнецца з 4 сакавіка. Ва ўсіх астатніх аддзяленнях краіны выплата пенсій будзе ажыццяўляцца з 5 сакавіка, а ў гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Гродзенскай вобласці — 7 сакавіка.