Выпускнікам у Беларусі дазволілі сустракаць світанак
Сёлета да выпускнікоў школ Міністэрства адукацыі Беларусі вырашыла паставіцца лагодней. То, як і калі (7 або 8 чэрвеня) праводзіць выпускны вечар, можа вырашаць сама школа з бацькоўскім камітэтам, толькі ўзгадніўшы з мясцовым выканкамам. Можна нават сустракаць світанак. Некалькі мінулых гадоў выпускнікоў ледзь не на ключ замыкалі ў школах або дамах культуры да 6-й раніцы. Цяпер шпацыраваць на світанні выпускнікам можна, але толькі ў суправаджэнні бацькоў і настаўнікаў.
А вось на спіртное забарона захоўваецца. Школьнікам нават давядзецца прайсці інструктаж "аб недапушчэнні знаходжання ў нецвярозым стане, распіванні алкагольных напояў і піва" і распісацца ў спецыяльным пратаколе, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси".