Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 12 і 13 чэрвеня

Выпускныя вечары ў беларускіх школах пройдуць 12 і 13 чэрвеня. Паводле звестак Міністэрства адукацыі, сёлета сярэднюю школу скончылі каля 100 тысяч школьнікаў (летась — 90 тысяч).
Як паведамляе БелаПАН, у сталіцы  выпускныя вечары будуць арганізаваныя 12 чэрвеня. Пачатак іх прызначаны на 20.00, час заканчэння вызначаюць бацькоўскія камітэты, адміністрацыі школ і раёнаў. Гэта можа быць і 24.00, і 5.00, і 6.00.

Дарэчы, ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама паведамілі, што з 16.00 12 чэрвеня па 8.00 13 чэрвеня ў крамах будзе забаронены гандаль спіртнымі напоямі.