Выратавальнікі ліквідавалі пажар у будынку Цэнтральнага дома афіцэраў

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ліквідавалі пажар у будынку Цэнтральнага дома афіцэраў у Мінску. Як інфармуе БЕЛТА, пажар узнік раніцай 9 лютага ў памяшканні бара Т-34, які працуе да 4 гадзін раніцы. На момант пажару (у 6.38) у памяшканні наведвальнікаў не было. Пра здарэнне паведаміў вартаўнік.

Папярэдне паведамляецца, што ў бары загарэлася тумбачка пад барнай стойкай. Прычынай магло стаць кароткае замыканне электраправодкі. Агонь пашкодзіў падлогу на плошчы 1,5 кв.м.

У ліквідацыі пажару было задзейнічана 19 адзінак тэхнікі.