Выратавальнікі вызвалілі ўсіх 33 чылійскіх шахцёраў
Выратавальнікі ў Чылі паднялі на паверхню зямлі апошняга з 33 шахцёраў. Яны прабылі ў рудніку пад заваламі больш за два месяцы. Аперацыя прайшла без здарэнняў. Апошнім гарняком, вызваленым з дапамогай адмысловай выратавальнай капсулы "Фенікс", стаў старшы змены Луіс Урсуа. Агулам аперацыя выратавання заняла каля сутак, адзначае РІА "Новости".
Нагадаю, у невялкім рудніку на глыбіні 700 м 5 жніўня адбыўся абвал пароды. У падземным палоне апынуліся 32 чылійцы і адзін балівіец.
Нагадаю, у невялкім рудніку на глыбіні 700 м 5 жніўня адбыўся абвал пароды. У падземным палоне апынуліся 32 чылійцы і адзін балівіец.