Выратавальнікі змывалі аміяк з друзу ў аршанскім двары
Адчуўшы моцны непрыемны пах аміяку, жыхары аршанскай вуліцы Леніна выклікалі МНС. Выратавальнікі высветлілі, што пах сыходзіць ад друзу, на які днямі клалі асфальт у двары. У спробах грунта і ў друзе канцэнтрацыя пароў аміяка ў 10 разоў перавышала дапушчальную. Па нормах жа пароў аміяку ў паветры не павінна было быць увогуле.
Забруджаны друз вывез са двара падрадчык, пасля чаго супрацоўнікі МНС змылі вадой грунт у месцы кладкі асфальта. Паўторныя спробы ўжо не паказалі перавышэння канцэнтрацыі пароў аміяку.
Вытворца друза, ТАА "Даламіт", адмаўляе, што аміяк мог трапіць туды на прадпрыемстве. Зараз ідзе праверка, павінная даць адказ на тое, як аміяк трапіў а аршанскі двор, паведамляе "Комсомольская правда в Белоруссии".