Вышэйшы гаспадарчы суд плануе перайсці да электроннага правасуддзя

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі плануе перайсці да электроннага правасуддзя ў 2011 году. Аб гэтым сёння заявіў старшыня суда Віктар Камянкоў, перадае БЕЛТА. Ён адзначыў, што сістэма эканамічнага правасуддзя актыўна ўкараняе ў сваю працу новую тэхналогію.

У прыватнасці гэта датычыцца працы з зваротамі грамадзян: Вярхоўны суд не робіць розніцы паміж лістамі і электроннымі зваротамі. З 2011 года будзе рэкамендавана прыкладаць да папяровых дакументаў электронную копію.

Акрамя таго, гаспадарчыя суды краіны эканомяць значныя сродкі, праводзячы відэаканферэнцыі. Камянкоў лічыць, што праз відэасувязь можна было б весці і прыём грамадзян.